У 2009 годзе быў запушчаны Інтэрнэт-партал Museum.by — пачатак развіцця праекта «Музеі Беларусі». Мэтай стварэння партала было прадстаўленне музейнай разнастайнасці Беларусі ў сетцы Інтэрнэт.

Асноўная задача праекта ― прадастаўленне музеям, незалежна ад іх профілю і месцазнаходжання, магчымасці асвячаць сваю дзейнасць у Інтэрнэце. Права запаўнення і рэдагавання музейных сайтаў, створаных на партале, перададзена самам музеям.

Перад Парталам стаяла задача аб’яднання прафесійнай музейнай супольнасці краіны ў рабоце над прэзентацыяй разнастайнасці культурнай спадчыны Беларусі. Ініцыятар і выканаўца праекта ― Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік. Стварэнне і падтрымка партала фінансуецца з бюджета арганізацыі.

За дзесяць год работы Партал стаў зручнай пляцоўкай для зносінаў музейшчыкаў і наведвальнікаў, музеяў і турысцкіх арганізацый, для пошуку аднадумцаў. Былі дабаўлены новыя раздзелы, модулі і сервісы. Museum.by пашыраў аўдыторыю, шэраг музеяў-партнёраў, удзельнічаў у асвячэнні нацыянальных праектаў. Сёння «Музеі Беларусі» аб’ядноўвае 154 дзяржаўных музея Рэспублікі Беларусь, 87 з іх вядуць свае сайты на нашам Партале. Старонкі інтэрнэт-партала штогод набіраюць некалькі мільёнаў праглядаў. Museum.by працягвае развівацца і імкнецца прыцягнуць новых наведвальнікаў.

У 2019 годзе партал Museum.by перайшоў на новую версію «Музеі Беларусі 2.0». Новы дызайн і структура зрабілі пляцоўку больш зручнай, а інфармацыю ― больш даступнай як для музеяў, так і для наведвальнікаў.

Нашыя ўзнагароды і дасягненні:

Абноўлены Партал «Музеі Беларусі» (museum.by) заняў першае месца ў конкурсе «Интернет-премия ТИБО-2019» у намінацыі «Культура и искусство».
Iнфармацыя аб уручэннi.

Афіцыйны сайт Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея (gantsevichi.museum.by), створаны на базе партала Museum.by, заняў трэцяе месца ў конкурсе «Интернет-премия «ТИБО-2011» у намінацыі «Культура и искусство».
Інфармацыя аб ўручэнні

Партал «Музеі Беларсуи» стаў фіналістам XI Усерасійскага інтэрнэт конкурсу «Залаты сайт» і заняў другое месца ў Чэмпіянаце «Залатога сайта» у намінацыі «Музеи, библиотеки, архивы, галереи».
Інфармацыя аб конкурсе і спіс пераможцаў

Афіцыйны сайт Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (polotsk.museum.by), створаны на базе партала Museum.by, заняў другое месца ў конкурсе «Інтэрнэт-прэмія «TIBO-2010» у намінацыі «Культура и искусство».
Інфармацыя аб ўручэнні

Партал «Музеі Беларсуи» у конкурсе «Премия Рунета 2009» увайшоў у спіс 10 праектаў-лідэраў у намінацыі «РУНЕТ ЗА ПРЕДЕЛАМИ .RU»
Спіс намінантаў і лаўрэатаў

Партал «Музеі Беларусі» (museum.by) заняў першае месца ў конкурсе «Интернет-премия «ТИБО-2009» у намінацыі «Культура и искусство»
Iнфармацыя аб уручэннi, Спiс усiх намiнантаў