Выстаўка «Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра»

У зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора з 1 лістапада 2017 г. пачне работу выстаўка "Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра". Яна пазнаёміць наведвальнікаў з гісторыяй архітэктурна-археалагічных даследаванняў старажытных храмаў, а таксама з вынікамі іх сучаснага вывучэння сумеснай экспедыцыяй Полацкага дзяржаўнага універсітэта і Дзяржаўнага Эрмітажа (Санкт-Пецярбург, Расія).

Экспанатамі выстаўкі стануць некалькі ўнікальных археалагічных знаходак ХІІ ст.: пячаткі Еўфрасінні Полацкай, плінфа з чарцяжом старажытнага храма, драўляны разметачны калок, а таксама разнастайныя будаўнічыя і дэкаратыўныя матэрыялы.

538