Выстава пейзажнага жывапісу "Веліч і слава роднага краю" (да 80-годдзя з дня ўтварэння Віцебскай вобласці)


З 25 студзеня па 11 лютага 2018 года ва УК "Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка" працуе ўнікальная выстава пейзажнага жывапісу з фондаў музея "Веліч і слава роднага краю", прымеркаваная да 80-годдзя з дня ўтварэння Віцебскай вобласці.

Аўтары жывапісных палотнаў - выдатныя мастакі, прадстаўнікі віцебскай школы акварэлі, члены Саюза мастакоў Беларусі: І.Сталяроў, В.Ральцэвіч, Г.Шутаў, І.Шкуратаў. Сярод іх - наваполацкія майстры: Я.Панамарэнка, Г.Танковіч і адзін з першых галоўных мастакоў нашага горада - В.Лук'янаў.

Музей запрашае наведаць выставу! Даведкі па тэл. 51-05-16.

56