На базе Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай библіятэкі імя Т. Хадкевіча прайшла навуковая канферэнцыя

8 лютага 2019 года на базе Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай библіятэкі імя
Т. Хадкевіча прайшла навуковая канферэнцыя "100 год БССР. Вехі гісторыі".
Дадзеная канферэнцыя была прысвечана адной з найважнейшых дат беларускай гісторыі - стагоддзю з дня ўтварэння БССР. У канферэнцыі прыняў удзел кандыдат гістарычных навук, кандыдат эканамічных навук, дацэнт - У. А. Ганскі, які выступіў з дакладам пад назвай "БССР і праблема вытокаў беларускай дзяржаўнасці ў сучасным гістарычным дыскурсе", таксама з дакладам "Першыя крокі станаўлення савецка улады" выступіла дырэктар Верхнядзвінскага гісторыка-краязнаўчага музея Л. М. Харашэўская, пра экспазіцыю музея школы №2 г. Верхнядзвінска расказала Л. І. Дзевяковіч, таксама ў канферэнцыі прынялі ўдзел вучні школ г. Верхнядзвінска.

451