Цётка. Кроў, масаж, каханне

28 лютага ў 18:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на тэатралізавана-інтэрактыўную дзею “Цётка. Кроў, масаж, каханне”, якая распачынае культурніцкі праект “7 амазонак беларускай паэзіі”, прысвечаны лепшым айчынным паэткам ХХ ст. Кожны месяц нечаканыя тэатралізаваныя лекцыі-спектаклі з лепшымі акцёрамі ды экспертамі, цікавымі гасцямі і даследчыкамі.

Што ведае пераважная большасць пра Алаізу Пашкевіч? Тое, што яна ўзяла псеўданім Цётка і складала антыцарскія вершы? Заставалася фанатычнай рэвалюцыянеркай, для якой грамадская справа была на першым месцы?
Але хіба гэта праўда?
Перад кім з мужчын яна станавілася на калені?
Якога класіка беларускай літаратуры запрашала на танцы?
Чаму хавала любімага мужчыну ад чужых вачэй у вар’ятні?

Аўтар і вядучы – Васіль Дранько-Майсюк.

У ролі Цёткі – Крысціна Дробыш (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы).

Уваход вольны!

546