29 сакавіка адбылося адкрыццё выставы Віктара Данілава "Наш край"

29 сакавіка ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы жывапісу і графікі Віктара Мікалаевіча Данілава "Наш край". З 1992 года майстр з’яўляецца членам Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, таксама вядомы як аўтар шматлікіх навучальных праграм і метадычных дапаможнікаў па выяўленчаму мастацтву для школ, педагагічных вучылішчаў і ВНУ. Ім напісана больш за 80 артыкулаў па мастацкаму выхаванню.

Аб'екты творчых інтарэсаў мастака — гэта, у асноўным, родныя мясціны з архітэктурнымі помнікамі. У яго працах адлюстроўваецца жыццёвая сцежка мастака і ідэйная канцэпцыя яго творчасці - духоўнае яднанне двух славянскіх народаў: беларускага і рускага.

Выстава працягнецца да 21 красавіка. Запрашаем!

409