Запрашаем на прэзентацыю кнігі "Боль і гнеў" і прэм'ерны паказ дакументальнага фільма "Лехаім! За жыццё!"

18 красавіка 2019 года ў 14.00 у кінатэатры "Звязда" г. Навагрудка адбудзецца прэзентацыя кнігі Тамары Вяршыцкай “Боль і Гнеў" і прэм'ерны паказ дакументальнага фільма «Лехаім! За жыццё!», знятага студыяй «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм» (рэжысёр Ірына Волах).
Фільм і кніга раскрываюць малавядомую старонку яўрэйскага супраціўлення ў Беларусі, расказваюць пра пабег яўрэяў з Навагрудскага гета і яўрэйскі партызанскі атрад Тувіі Бельскага.
Гісторыя супраціўлення навагрудскіх яўряў у гады вайны заслугоўвае, каб аб ёй помнілі. З канца 1990-х гадоў былыя вязні, іх дзеці і ўнукі кожны год прыязджаюць на месцы тых падзей. Сёння ў Навагрудку дзейнічае Музей Яўрэйскага Супраціўлення, экспазіцыя якога размешчана на месцы былога гета. У 2018 годзе тут была пабудавана Сцяна памяці з імёнамі тых, хто ўцякаў праз тунэль 26 верасня 1943 года.
Нашчадкі яўрэяў, якія перажылі Халакост, прыязджаюць у Беларусь, каб убачыць мясціны, звязаныя з гісторыяй іх сямей; даведацца пра краіну, дзе нарадзіліся іх продкі. Праз шмат гадоў сумеснымі намаганнямі аднаўляецца важная частка гісторыі вайны, захоўваючы памяць пра падзеі нашай агульнай гісторыі.

Праграма мерапрыемства:

10.00 - 11.30 - экскурсія па гістарычных мясцінах Навагрудка. Збор жадаючых ля ўвахода ва УК "Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку", УК "Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей".
11.30 - 12.30 - наведванне музея Яўрэйскага Супраціўлення для гасцей (вязні і партызаны, якія прымалі ўдзел у здымках "Лехаім!", супрацоўнікі студыі "Летапіс" і выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя")
13.45 - 15.10 - прэзентацыя кнігі "Боль і гнеў" і паказ дакументальнага фільма "Лехаім! За жыццё!"
15.10 - 16.00 - дыскусія па тэме ў свабоднай форме з удзелам героя фільма, партызана атрада Бельскага, Яўгена Андрэйчыка.

Уваход бясплатны.

375