II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы гісторыі і культуры пагранічча»

24.05.2019 г. у г. Верхнядзвінску адбылася II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы гісторыі і культуры пагранічча», якая была прымеркавана 200-годдзю Свята-Мікалаеўскай царквы -

Канферэнцыя праходзіла ў канферэнц-зале Верхнядзвінскай раённай бібліятэкі імя Т. Хадкевіча. Арганізатарам Верхнядзвінскіх краязнаўчых чытанняў выступіў ДУК «Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей».

Да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаны: навуковыя работнікі, выкладчыкі, аспіранты, магістранты, прадстаўнікі органаў улады і кіравання ўсіх узроўняў, грамадскіх, творчых аб'яднанняў і іншых арганізацый і ўстаноў.

Пасля канферэнцыі навукоўцы наведалі раённы музей.

462