Са спортам - па жыцці!

18 мая 2019 г. стаў сапраўды насычаным на падзеі для Краязнаўчага музея Полацка. У рамках святкавання Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь на новай выставе “Народжаныя перамагаць” прайшла цэрымонія ўзнагароджвання трэнераў-выкладчыкаў спартыўных школ і секцый горада за значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту. Новая выстава стала гонарам для полацкіх спартсменаў, што не засталося без увагі кіраўніцтва аддзела спорту і турызму Полацкага райваканкама. За працу, якую выканалі супрацоўнікі музея пад кіраўніцтвам загадчыка філіяла НПГКМЗ І.П. Водневай, музею была выказана падзяка.
Другой знакавай падзеяй гэтага дня стаў Міжнародны дзень музеяў, у рамках якога прайшла акцыя “Ноч музеяў". Магчымасць пазнаёміцца з музейнай экспазіцыяй на працягу цэлага дня бясплатна заўсёды вабіла вялікую колькасць наведвальнікаў і гэты год не стаў выключэннем. У Краязнаўчым музеі пабывала больш за 800 чалавек. Жыхары і госці горада самага рознага ўзросту не толькі знаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй музея, але і з новай прэзентацыяй, прысвечанай спартыўнай гісторыі Полацка. Па жаданню і дзеці, і дарослыя маглі спытаць сваю моц ў спаборніцтвах па шахматах і шашках. Задаволены наведвальнік, які з цікавасцю і карысцью вабіў час, адкрываючы для сябе гісторыю сваёй роднай зямлі, свайго роднага горада – вось лепшы падарунак для нас, музейшчыкаў!

548