Містычная выстава стэрэа-партрэтаў


У Аршанскім музеі У. С. Караткевіча 9 жніўня распачала работу містычная выстава стэрэа-партрэтаў «Страшныя ўспаміны».
На выставе прадстаўлены містычныя стэрэа-партрэты амерыканскага мастака Эдварда Алена. Гэта найбуйнейшая прыватная калекцыя работ фотамастака ў Расіі.
Эдвард Ален скупляў у Амерыцы арыгінальныя рэтра-фатаграфіі віктарыянскай эпохі, вывучаў гісторыі гэтых людзей і дапаўняў фатаграфіі выявай стэрэа-варыо, якая выяўляецца пад іншым вуглом. Містычныя партрэты Эдварда Алена на працягу апошняга дзесяцігоддзя палохаюць людзей па ўсім свеце.
На выставе прадстаўлена 36 містычных партрэтаў, на якіх намаляваны прадстаўнікі аднаго сямейнага роду. Надпісы пад фатаграфіямі расказваюць страшныя гісторыі гэтых людзей.
Запрашаем акунуцца ў свет жахаў і містыкі.

Выстава працуе з 9 жніўня па 29 верасня 2019 года
штодзень, апрача панядзелка, з 10-00 да 18-00.
Чакаем Вас па адрасе: г.Орша, вул. Уладзіміра Ленiна д.26
Тэлефон для даведак: 8 (0216) 51-18-49; 53-35-59
E-mail: muzejkaratkevicha@yandex.by