Семінар «Аддалены доступ да архіваў Арользэна з Менску: даследуючы гісторыю нацысцкага пераследу, прымусовай працы і перамешчаных асобаў»

Супрацоўнікі Музея бітвы за Днепр узялі ўдзел у міжнародным навукова-адукацыйным семінары «Аддалены доступ да архіваў Арользэна з Менску: даследуючы гісторыю нацысцкага пераследу, прымусовай працы і перамешчаных асобаў».
Адукацыйны семінар быў арганізаваны Цэнтрам дакументацыі пераследаванняў нацыянал-сацыялістычнага рэжыму «Архівы Арользэна» (Бад-Арользэн, Нямеччына), арганізавным у 2019 годзе на базе Міжнароднай службы вышуку, і ўключаным у спіс сусветнай дакументацыйнай спадчыны UNESCO.
Семінар «Аддалены доступ да архіва Арользэна з Менску: даследуючы гісторыю нацысцкага пераследу, прымусовай працы і перамешчаных асобаў» прайшоў 2-4 сакавіка 2020 года на базе Гістарычнай майстэрні пры Мінскім міжнародный адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау.

846