"У пошуках артэфактаў"

“У пошуках артэфактаў” ДУА “Гімназія г. Лунінца”.
Падарожжа “У пошуках артэфактаў” нас прывяло ў ДУА “Гімназія г. Лунінца”. Дырэктарам і гаспадаром з’яўляецца Грушэўскі Аляксандр Аляксандравіч.
“Стварыць музей, каб потым прывесці сюды сваіх дзяцей”. Пад такой назвай і дэвізам з 2010 года дзейнічае краязнаўчы куток у гімназіі. Заснавальнікам якога з’яўляецца Казун Валянціна Канстанцінаўна. У зборы экспанатаў, а іх налічваецца 467 штук, прымалі удзел вучні і іх бацькі, а так сама тэхперсанал.
Прыемна здзівілі сваім выступленнем гімназісты 5 “Б” класа. Вучні расказвалі пра рэчы, у якіх цікавая і багатая гісторыя. Знаёмства было ў сціхатворных радках, з дапаўненнем літаратурных твораў.
Першым экспанатам з’яўляецца начоўка, гэта карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым верхам.
Важную ролю ў паўсядзённым побыце, у традыцыйных звычаях, абрадах і вераванняў беларусаў іграе печ. Імітацыю яе зрабіў бацька аднаго з вучняў. Распаўсюджанай ежай была бабка. А таксама гатавалі куццю.
Не засталася без увагі і “Каза”, з якой ходзяць калядаваць. Вобраз яе сімвалізуе ўрадлівасць. А падараваў яе Халадовіч Мікалай Рыгоравіч з Лельчыц.
Тут, у краязнаўчым кутку, як і патрэбна быць ў кожнай хаце, ёсць ручнік, нават не адзін, а іх мноства. Так як служылі яны не толькі для паўсядзённага жыцця, але і для розных абрадаў.
Мы вельмі ўдзячны настаўнікам, вучням, бацькам, і простым людям, якія не абыякавы да гісторыі нашых продкаў, і да рэчаў, якімі яны карысталіся.

918