Вынікі конкурсу #mbk_game2020

1 мая 2020 года Музей беларускага кнігадрукавання падвёў вынікі конкурсу #mbk_game2020, што праводзіўся ў афіцыйнай суполцы Музея ў сацыяльнай сетцы УКантакце. Пачатак конкурсу быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і адкрыцця ў Музеі выставы “У родным Слове – цэлы Свет”. Кожны тыдзень на працягу больш чым двух месяцаў удзельнікі конкурсу адгадвалі творы вядомых аўтараў, напісаныя на замежных мовах і перакладзеныя на беларускую, па невялічкіх фрагментах аўдыякніг. Самай жа ўдачлівай і актыўнай удзельніцай аказалася Алеся Варкулевіч – палачанка, студэнтка філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. На яе рахунку найбольшая колькасць правільна выкананых заданняў, яна ж атрымала ад Музея прыемны падарунак. Віншуем спадарыню Алесю з заслужанай перамогай і жадаем творчых поспехаў!

1152