Выязная выстаўка "Бабуліна хата на рэчы багата"

ДУ "Мінскі абласны краязнаўчы музей" працягвае развіваць рынак музейных паслуг і праводзіць выязныя выставы. Чарговы сумесны праект музея з АЦ "Алеся". З 3 па 21 жніўня на тэрыторыі аздараўленчага цэнтра ў выставачным павільёне праходзіць ВЫСТАЎКА "Бабуліна хата на рэчы багата". На ёй прадстаўлены традыцыйны інтэр'ер сялянскай хаты. Асаблівая ўвага прыцягне "бабін кут", хлеб на кляновым лісці і прыклады беларускага ткацтва. Арыгінальныя фатаграфіі, якія змогуць зрабіць адпачывальнікі, напрыклад, з лапатай для хлеба, на якой ляжыць свежы каравай, а таксама каля механічнага калаўрота стануць незабыўнымі. Спадзяемся, што наведванне нашай выстаўкі выкліча далейшую цікавасць да гісторыі роднага краю і музей здабудзе новых наведвальнікаў.

959