Выстава «Сава Сіўко (1888-1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння».


Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей запрашае на выставу “Сава Сіўко (1888-1978). Фатограф Любчанскага краю. Да 130-годдзя з дня нараджэння”.

Выстава прадставіць творчую спадчыну вясковага фатографа Савы Уладзіміравіча Сіўко (1888 – 1978), які нарадзіўся ў вёсцы Сенна, што ў 5 км ад Любчы і працаваў у гэтым рэгіёне больш за 30 гадоў. Прадстаўленыя матэрыялы з’яўляюцца ўнікальнай скарбніцай візуальнай інфармацыі пра паўсядзённае жыццё беларусаў у складаную эпоху перамен – 20-50-е гады ХХ стагоддзя.

Выстава будзе працаваць з 3 мая 2019 па 31 мая 2019 г.
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 3 мая ў 12 гадзін па адрасе: г. Навагрудак, вул. Гродзенская, 2.

263