Выстаўка Пятра і Таццяны АРЦЁМАВЫХ «ГАРМОНІЯ ШКЛА»


У рамках XIX НАЦЫЯНАЛЬНАГА ФЕСТЫВАЛЯ БЕЛАРУСКАЙ ПЕСНІ І ПАЭЗІІ «МАЛАДЗЕЧНА – 2019» 8 чэрвеня ў 13.00 у Мінскім абласным краязнаўчым музеі адкрываецца выстаўка «ГАРМОНІЯ ШКЛА» ПЯТРА і ТАЦЦЯНЫ АРЦЁМАВЫХ, беларускіх мастакоў у галіне мастацкага шкла.

Доўгія гады яны працавалі на Барысаўскім хрустальным заводзе і эксперыментавалі па ўзбагачэнні фактур бясколернага шкла і хрусталю. Вобразы сваіх твораў яны будуюць на кантрасце шурпата-матавых і гладка-бліскучых фактур. Творы са шкла і хрусталю, удастоеныя дыпломаў і медалёў ВДНГ СССР, займаюць высокае месца ў калекцыях музеяў Масквы, Мінска, Віцебска, Магілёва, Маладзечна, Барысава.

115