да 20-годдзя Музея беларускага кнігадрукавання

"Лепшы падарунак – кніга". Гэтая прыказка для Музея кнігадрукавання актуальная заўсёды, а напярэдадні 20-годдзя музея асабліва. Гэтымі днямі кнігазбор музея папоўніўся яшчэ адным рарытэтам – "Рымскім імшалам", выдадзеным ў Полацкай друкарні піяраў ў 1826 годзе. Падарыў гэтую кнігу музею палачанін, які зараз жыве ў Маскве, Андрэй Макагон. Набытая кніга на аўкцыёне ў Варшаве і перададзеная Музею кнігадрукавання на пастаяннае захоўванне.
Гэта не адзіны падарунак музею да 20-годдзя. Наведвальнікі змогуць убачыць усё, што падарылі музею на выставе "Ад старадрукаў да лаурэатаў", якая пачне працаваць з 1-га верасня 2010 года.

2112