Творчая сустрэча з Генеральным дырэктарам выдавецтва "Логос". Полацк

20 жніўня 2010 г. у Музеі беларускага кнігадрукавання адбылася творчая сустрэча з Генеральным дырэктарам выдавецтва "Логос" (г. Санкт-Пецярбург ) Стамінок В.М.

Такія сустрэчы сталі ўжо традыцыйнымі. На працягу некалькіх гадоў менавіта ў жніўні Вера Мікалаеўна наведвае наш музей, каб падзяліцца з палачанамі сваімі творчымі планамі, расказаць пра новыя выданні. На сустрэчу прыйшлі полацкія паэты, супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Вера Мікалаеўна падзялілася сваімі творчымі планамі, расказала, над выданнем якіх кніг працуе сёння калектыў выдавецтва "Логос", а таксама перадала ў дар музею некалькі кніг. Паэты - сябры літаб'яднання "Полоцкая ветвь" - прачыталі свае вершы і падзяліліся сваімі творчымі планамі.

1985