Выстаўка «Першы крок да зорак»

Выстаўка «Першы крок да зорак»
12.04. – 03.05. 2011

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей І з'езда РСДРП" з 12 красавіка 2011 года пачынае працаваць выстаўка "Першы крок да зорак", прымеркаваная да юбілейнай даты – 50 год з дня першага палёта чалавека ў космас.
На выставе прадстаўлены арыгінальныя экспанаты з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, якія распавядуць наведвальніку пра гэтую знакавую падзею сусветнага маштаба. Вярнуцца ў мінулае, больш даведацца пра надзвычай складаную і цікавую прафесію касманаўта дапамогуць экспанаты: скафандр, гідракамбінезон касманаўта, аптэчка, ежа ў спецыяльнай упакоўцы, прызначанай для ўжывання ва ўмовах бязважкасці і іншыя.
Непаўторную атмасферу ў зале створаць мастація работы лётчыкаў-касманаўтаў Леонава і Сакалова.
На выстаўцы прадстаўлены дзіцячыя малюнкі, прысвечаныя тэме космаса. Сапраўды ўражвае бязмежная фантазія дзяцей, увасобленая у колеры і мастацкіх вобразах.
Кожны з наведвальнікаў зможа стаць сааўтарам выставы, намаляваўшы свае ўражанні ад яе прагляду, тут жа ў выставачнай зале музея. Такім чынам, выстава не лічыцца канчаткова сфарміраванай і будзе ўзбагачацца арыгінальнымі творамі дзяцей і дарослых.

1709