Госці ў хату!

На працягу двух з паловай тыдняў апошняга месяца года выхаванцы дзіцячых садкоў наведвалі Краязнаўчы музей. Заняткі "У гасцях у цёткі Алены" праходзілі ў этнаграфічнай зале. Дзяцей сустракала гаспадыня, якая знаёміла іх з асаблівасцямі побыту нашых продкаў. Маленькія госці не толькі даведаліся пра тое, як рабілі крупу, масла, кісель, але і змаглі ўпэўніцца ў тым, што гэта была нялёгкая справа. Увесь час гаспадыня з дзецьмі вяла дыялог, а за актыўнасць і правільныя адказы яна частавала сваіх гасцей цёплым хлебам.

1057