16 сакавіка 2013 Масленіца ў Дудутках!


Нарэшце скончыцца Зіма і наваколле напоўніцца простым вясновым паветрам! 16 сакавіка ў “Дудутках” вызваляюць Вясну з-пад зімняга палону! Святкуем Масленіцу разам!

З 12.00 госці будуць дапамагаць ратаваць маладую Вясну. Наведвальнікаў чакае насычаная анімацыйная праграма “Вызваленне Вясны”:*
Шляхецкія забавы:
Стральба з лука
Перацягванне каната
Валоданне баявой сякерай і мячом
Рыцарскія баі;
Падарункі на масленічным слупе;
Пачастункі ды загадкі ў намёце «У гасцях у бабулі Зімы»
Конкурс па паяданні бліноў.
Цягам свята, цудоўныя песенькі, танцулькі, ды гульні ад гуртоў “Vuraj”(Вурай), “Сябрынкі” і інш. Спальванне пудзіла "Зімы" ды карагоды вакол вогнішча напрыканцы свята.
Таксама для гасцей:
Гарачыя бліны, дранікі, шашлыкі пад адкрытым небам;
Кафэ «Дудуткі» і «Карчма», дзе можна паспрабаваць традыцыйныя беларускія стравы (дранічкі, хатнія каўбаскі, калдуны і інш);
«Панская гарэлка» а таксама алкагольные напоі на любы густ у бары «Шынок»;
Катанне на конях;
Рамесныя майстэрні (кузня, ганчарная майстэрня, майстэрні дрэваапрацоўкі, саломапляцення, лазапляцення, ткацтва).
Квіткі: дарослыя -60 тыс., школьнікі – 30 тыс, дашкольнікам уваход вольны!
* У программе мерапрыемства магчымы змены! Пачатак у 12-00 гадзін! Не прапусціце Масленіцу ў "Дудутках"!
Тэл.: 8-017-13-3-07-47; маб. тэл.: +375(29) 602-52-50 (Velcom); +375(29) 603-52-50 (Velcom); info@dudutki.by, http://vk.com/event35115629 , www.dudutki.by

166