«Музы Нясвіжа - 2013»


З 16 па 18 мая ў Нясвіжы пройдзе традыцыйны музычны фестываль «Музы Нясвіжа». Музей-запаведнік «Нясвіж» стане адной з пляцовак свята. Так, 17 мая ў 14.00 у гарадской ратушы пройдзе канцэрт «Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі» - «Музыка духавых ансамбляў у старажытнай Ратушы», а ў 16.00 там жа адбудзецца прэс-канферэнцыя для мясцовых і рэспубліканскіх СМІ. 18 мая ў 12.00 у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля Нацыянальны канцэртны аркестр прапануе гледачам праграму «Вяртанне ў Нясвіжскі замак: Радзівілы і музычны свет».

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыяльнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".

381