4-я Міжнародная біенале акварэлі «Вада+Фарба». Полацк-Мінск-Ноўгарад

У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка 1 чэрвеня ў 16.00 адбудзецца адкрыццё 4-й міжнароднай біенале акварэлі «Вада+Фарба». Полацк ужо традыцыйна працягвае знаёміць аматараў акварэльнага мастацтва з яго развіццём на беларускай зямлі. У 2013 годзе ў выстаўцы прымуць удзел 65 мастакоў з 11-ці краін свету. Яны падрыхтавалі работы на тэму «Акварэль як адлюстраванне рэчаіснасці». Менавіта аб гэтым будзе весціся размова сярод удзельнікаў выстаўкі, мастацтвазнаўцаў, журналістаў і гледачоў за круглым сталом 2 чэрвеня ў 11.00 у канферэнц-зале Музея беларускага кнігадрукавання.
У праграме работы выстаўкі прадугледжваецца яе наступны паказ у Палацы мастацтваў у Мінску (Беларусь) і ў Наўгародскім аб'яднаным музеі-запаведніку (Расія).

699