Прэзентацыя факсімільных выданняў Полацкага Евангелля і Жыція Еўфрасінні Полацкай. Анонс мерапрыемства

5 чэрвеня 2013 года, у Дзень памяці Прападобнай Еўфрасінні Полацкай, у Музеі беларускага кнігадрукавання адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання адной з найстаражытнейшых беларускіх рукапісных кніг – Полацкага Евангелля ХІІ ст. У прэзентацыі возьмуць удзел прадстаўнікі Выдавецтва Беларускага Экзархата на чале з выканаўчым дырэктарам Уладзімірам Грозавым, беларускія навукоўцы Ірына Будзько і Эльвіра Ярмоленка, вакальны ансамбль “Благовест”.

Акрамя гэтага, упершыню будзе прадстаўлена шырокай аудыторыі факсімільнае выданне Жыція Еўфрасінні Полацкай.

Мерапрыемства пачнецца а 12 гадзіне.
Уваход вольны.

Запрашаем усіх зацікаўленых!

860