Выстава "Жывапіс, скульптура, графіка"


З 1 сакавіка да 20 красавіка 2014 г. ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” праходзіць выстава работ сяброў “Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. ХХІ стагоддзе”. Аб’яднанне было створана ў 2005 г. ў Санкт-Пецярбургу з мэтай адраджэння і развіцця лепшых традыцый рускага мастацтва. Дэвіз Таварыства: “Ад лепшых узораў старога да новага, ад праверанай школы да эксперымента”. Назва і характар дзейнасці санкт-пецярбургскага аб’яднання нагадваюць пра знакамітых “перадзвіжніках” другой паловы ХІХ стагоддзя, сярод якіх былі буйнейшыя майстры рускага мастацтва – В. Пяроў, І. Рэпін, В. Сурыкаў, І. Шышкін і іншыя.

Інфармыцыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Больш падрабязна

35