Музей запрашае на сустрэчы

Пасля зімы вясна выглядае соннай, крыху няўпэўненай. Але з кожным днём прырода пачынае набіраць сілу. Цёплыя сонечныя прамяні кажуць аб тым, што прыйшоў час для вясны і заўважаеш, што сонца не свеціць аднекуль з вышыні, яго святло разліта паўсюдна. Зіма тут больш не гаспадыня.

Загукальныя песні, гульні і карагоды адкрылі новы сезон у музеі, які аднаўляе пачатую ў мінулым годзе дзейнасць Клуба выхаднога дня.

Сёлета мы прапануем не толькі бацькам з дзецьмі правесці вольны час разам. Мы запрашаем усіх, хто цікавіцца культурай і традыцыямі роднага краю.

Этнічныя асаблівасці культуры беларусаў, сімвалічныя асновы традыцыйных рамёстваў, народныя назвы зорак, сузор’яў, асновы сямейнай абраднасці, культавыя крыніцы, песні, легенды і паданні... – вось некаторыя тэмы нашых сустрэч.

Музей ткацтва запрашае на сустрэчы

Клуб будзе збірацца не толькі ў выхадны дзень.
Сачыце за нашымі абвесткамі.
Мы заўсёды будзем рады кожнаму з вас.

9 красавіка а 15.00

Вера Мішына і Павел Мішын – старшыя выкладчыкі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА "ПДУ" пазнаёмяць са структурай і сімволікай традыцыйнага вясельнага абраду беларусаў Падзвіння, сімволікай прадметаў якія выкарыстоўваліся на вяселлі, прыкметамі і павер’ямі ў традыцыйным вясельным абрадзе.

18 красавіка а 15.00

Вольга Лабачэўская – кандыдыт мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры этнаграфіі і фальклора БДУКМ, даследчык народнага ткацтва прэзентуе сваю новую кнігу: “Белорусский народный текстиль: художественные основы, взаимосвязи, новации”.

762