“Тэст-драйв” культурніцкіх ідэй адбудзецца ў Іўі!

“Тэст-драйв” культурніцкіх ідэй адбудзецца ў Іўі!
22 красавіка культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ў Іўеўскі музей нацыянальных культур на “Кірмаш праектаў” – вядомы ў іншых гарадах Беларусі фармат сустрэчы для адмыслоўцаў у грамадска-культурнай сферы, а таксама ўсіх, хто зацікаўлены, каб культурніцкае агульнае і асабістае жыццё рабілася цікавейшым і якаснейшым!

Хочаце, каб у Іўі было больш цікавых культурных падзей? Ведаеце, як зрабіць горад больш прывабным і для жыхароў, і для гасцей? Марыце рэалізаваць свае творчыя амбіцыі або шукаеце, як цікава, з карысцю і не ў самоце прабавіць вольны час? Тады самы момант дастаць з “доўгай скрыні” даўнія задумы і прадставіць сваю ідэю аднадумцам на “Кірмашы праектаў”. І вы пабачыце, як многа можна здзейсніць, калі разам збіраюцца людзі неабыякавыя і зацікаўленыя!

Удзельнічаючы ў “Кірмашы праектаў” вы атрымаеце прафесійныя кансультацыі, даведаецеся, як можна рэалізаваць свае задумы, знайсці аднадумцаў і памочнікаў. “Кірмаш” натхніць вас поспехам іншых і дапаможа стварыць тое, што раней, здавалася, было па-за межамі рэчаіснасці.

Не прапусціце шанец знайсці партнёраў, каб увасобіць сваю ідэю на агульную карысць!

Афіша_Іўе_КП

Каб паўдзельнічаць у “Кірмашы”, дасылайце апісанне сваёй ідэі на электронную скрыню ivye-museum@tut.by да 20 красавіка ўключна.Пасля дапрацоўкі ідэі з камандай кампаніі “Будзьма беларусамі!” вы зможаце прадставіць сваю ідэю на “Кірмашы праектаў” 22 красавіка перад адмыслоўцамі ў культурніцкім менеджменце*, мясцовымі супольнасцямі, якія дапамогуць удасканаліць і рэалізаваць вашую задуму.

У заяўку неабходна ўключыць:

— назву праекта (калі ёсць) і ўводнае апісанне задумы (у 3-10 сказах);

— каму і чаму гэты праект неабходны;

— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

— якія рэсурсы неабходныя для здзяйснення ідэі (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт);

— інфармацыю пра сябе: імя, занятак/род дзейнасці.

*Чым раней вы паведаміце пра тэму і сферу сваёй ідэі, тым больш імаверны ўдзел у “Кірмашы праектаў” экспертаў ў сацыякультурніцкай сферы з Мінска і Гародні.

Даведкі па тэл.: (029) 1068594, (029) 7843221 — каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Гарадзенскім рэгіёне Хрысціна Марчук.

Пачатак: 18.00.

Іўеўскі музей нацыянальных культур (г. Іўе, вул. 17 Верасня, д 9).

Крыніца: http://budzma.by/afisha/test-drayv-kulturnickikh-idey-adbudzyecca-w-iwi.html

747