Клуб выхаднога дня ў музеі. “Хто не быў на Купаллі, бадай таго... прыкапалі”

Вось ужо шмат стагоддзяў беларусы святкуюць адзін з самых галоўных святаў у каляндарным цыкле – свята летняга сонцастаяння, Купалле. Традыцыі святкавання Купалля на Полаччыне жывуць і сёння, нікуды не знікаючы, перадаюцца праз пакаленні...

У мінулую суботу ў музеі адбылося мерапрыемства “Хто не быў на Купаллі, бадай таго... прыкапалі” у рамках Клуба выхаднога дня. Гасцямі мерапрыемства сталі удзельнікі гісторыка-культурнага клуба “Княжыч” (г. Наваполацк).

За кубкам добрай гарбаты ды смачным кавалкам пірага, магчыма такім, які сто год таму выпякалі ў пякарні, што размяшчалася ў будынку музея, удзельнікі “Княжыча” Вольга Антановіч і Кацярына Клюева распавядалі аб свяце. Яны узгадалі, як святкавалі Купалле нашыя продкі, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад святкавання Купалля ў гэтым годзе, звярнулі ўвагу на асаблівасці святкавання на Полаччыне.

А як жа ж на Купаллі ды без песні? На сустрэчы прагучалі абрадавыя песні, што выконваюцца падчас збірання кветак, пляцення вянкоў, песні на захад і ўсход сонца.

603