Выстава "Прадмет годнага адпачынку"


Англічане кажуць: "Жонку, каня і люльку не саступлю нікому». Прыярытэты могуць мяняцца ў залежнасці ад характару жонкі, пародзістсці каня і якасці люлькі. Ёсць такія люлькі, якія ні адзін курэц, што паважае сябе, не абмяняе нават на табун рысакоў і лепш застанецца халасцяком, чым адмовіцца ад свайго скарбу. Скарбу ў прамым сэнсе слова ...

Аснову калекцыі люлек і прыбораў для курэння на выставе складае калекцыя люлек прыватнага калекцыянера горада Віцебска канца XIX стагоддзя В.П. Федаровіча. У ёй прадстаўлены розныя па тэхніцы выканання, матэрыялу, а таксама перыяду існавання прадметы. Выдатным дадаткам калекцыі люлек з'яўляюцца прадметы дваранскай вышыўкі канца XVIII - XIX стагоддзяў са збору Віцебскага абласнога краязнаўчага музея.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Больш падрабязна

73