Дзень беларускага пісьменства: з гісторыі свята

Апошнія дні працуе ў Музеі беларускага кнігадрукавання выстаўка «Навекі ў памяці...», прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А з 5 верасня пачне працу новая – прымеркаваная да святкавання Дня беларускага пісьменства, што адзначаецца, пачынаючы з 1994 г., у першую нядзелю верасня ў розных гарадах Беларусі. Двойчы гэтае свята прымаў Полацк. Праходзіла яно таксама ў Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Оршы і іншых славутых мясцінах нашай зямлі. У 2014 г. асноўныя мерапрыемствы пройдуць у Заслаўі. Выстаўка дасць магчымасць успомніць дваццацігадовую гісторыю свята, актыўным удзельнікам якога з'яўляўся і Музей беларускага кнігадрукавання.

961