У "Доме-музеі І з'езда РСДРП" пачнуць работу выставы "Васкавыя фігуры" і "Аўто на далоні"


З 23 верасня па 14 снежня 2014 г. у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: "Доме-музеі І з'езда РСДРП" пачнуць работу выставы "Васкавыя фігуры" і "Аўто на далоні".

Васкавыя фігуры - адзін з самых дзіўных напрамкаў у свеце мастацтва. Мастацтва ствараць з воску партрэты, маскі, а затым і статуі, нарадзілася яшчэ ў Старажытнай Грэцыі. Паступова мода распаўсюдзілася па Еўропе. У Расійскую імперыю, а разам з ёй і ў Беларусь, яе прывёз Пётр Першы.
Самым знакамітым зборам, з'яўляецца Музей мадам Цюсо, які быў заснаваны скульптарам Марыяй Цюсо. Галоўны музей знаходзіцца ў лонданскім раёне Мэрылебан, а яго 14 філіялаў размяшчаюцца ў найбуйнейшых гарадах свету.
Ўзрушаюча рэалістычныя васковыя скульптуры Музея мадам Цюсо і па гэты дзень здзіўляюць наведвальнікаў сваім падабенствам з сапраўднымі людзьмі.
Запрашаем нашых наведвальнікаў акунуцца ў фантастычны свет прадстаўлены ў такіх вядомых блокбастарах як "Матрыца", "Уладар пярсцёнкаў", "Гары Потэр" і уласнымі вачыма ўбачыць васкавыя фігуры галоўных персанажаў названых карцін: Нэа, Трыніці, Морфіўса, Фрода, Гендальфа, Герміёну.
Акрамя персанажаў свету фэнтэзі нашы наведвальнікі змогуць пазнаёміцца і з рэальнымі гістарычнымі асобамі: сям'ёй Мікалая ІІ - апошняга манарха Расійскай імперыі і азнаёміцца з іх лёсам.

Дадзеныя экспанаты прадстаўлены на выставу Санкт-Пецярбургскім музеем васкавых фігур.

Разам з васкавымі фігурамі, наведвальнік зможа азнаёміцца з выставай на якой будуць прадстаўлены ўнікальныя мадэлі аўтамабіляў, ад легкавых машын да грузавікоў, са збораў беларускіх калекцыянераў.

Дом-музей I з’езда РСДРП
Адрас: г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 31А
Кожны дзень з 11.00 до 19.00
Без выходных
Тэл. для даведак: 290-68-47

www.histmuseum.by

178