Па шляху “з варагаў у грэкі”

Пад такой назвай у Краязнаўчым музеі прайшлі музейна-педагагічныя заняткі для вучняў пачатковай школы. Юныя палачане з дапамогай карты даведаліся пра старажытны гандлёвы шлях, пра іншаземных купцоў, якія калісьці прыязджалі ў наш горад. Вучні з задавальненнем праверылі свае веды падчас гульні “Падарожнікі”. Яны паглядзелі і нават памацалі прадметы, якія паступалі ў Полацк па шляху “з варагаў у грэкі”. Напрыканцы занятку дзяцей чакала гульня “Старажытны рынак”. Кожны прымерыў на сябе ролю купца, які прывез свае дзіўныя тавары для продажу ў Полацк.

900