"Ехала Каляда з Полацку..."



Усім, усім, усім! І старым, і малым!

У Полацк прыязджае Каляда! Прыязджае не адна, а з песнямі, гульнямі ды забавамі. Музей ткацтва шчыра запрашае на сустрэчу са святам! Мерапрыемства адбудзецца 23 снежня а 14-ай гадзіне.

На мерапрыемстве вы зможаце парадаваць не толькі сябе, але і сваіх родных і сяброў - набыць калядныя падарункі ад клуба лапікавага шыцця "Рошва".

580