Тэматычная анімацыя беларускага народнага свята Каляды

Тэматычная анімацыя беларускага народнага свята Каляды.

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я і фальклорны гурт “Варган”

запрашаюць усіх жадаючых на тэматычную анімацыю.


"Ехала Каляда з Полацку..."

Падчас наведвання музея вы не проста пазнаёміцеся з яго экспазіцыяй, але і самі на нейкі час перанясецеся ў мінулае: станеце непасрэднымі ўдзельнікамі традыцыйнага свята Калядак - аднаго з галоўных святаў беларусаў, неад'емнымі атрыбутамі якога з'яўляліся пераапрананне, калядаванне, калядныя песні, гульні, забавы і танцы.

Тэматычную анімацыю "Ехала Каляда з Полацку..." можна заказаць па папярэдняй дамоўленасці

з 26.12.2014 па 13.01.2015 года


Тэлефоны для заказа анімацыі:

Экскурсійны аддзел Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

8 0214 42 53 40

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я

8 0214 42 31 40

Кошт тэматычнай анімацыі: 1 200 000 руб.

609