Выстава твораў мастака Яўгена Ждана і яго вучня Аляксандра Рашэтнікава "Грані натхнення”


З 15 снежня 2014 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава твораў мастака Яўгена Ждана і яго вучня Аляксандра Рашэтнікава "Грані натхнення”.

Яўген Ждан – Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, першы лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне” Рэспублікі Беларусь, уладальнік ордэна Францыска Скарыны. Ён з’яўляецца яркім прадстаўніком сучаснага выяўленчага і тэатральнага мастацтва краіны, неад’емнай часткай беларускай культуры.

Выстава "Грані натхнення" прымеркавана да 55-годдзя творчай дзейнасці Яўгена Ждана, на ёй прадстаўлены лепшыя работы мастака: сцэнічныя эскізы да спектакляў, творы на гістарычную тэматыку, партрэты родных, а таксама работы яго вучня, мастака-аматара Аляксандра Рашэтнікава.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

102