На выстаўцы "Па тканаму мору плыве карабель..."

Якой была першая прылада для прасавання? Што такое «качалка» і «валок»? На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні атрымалі адказы навучэнцы першага класа Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1, наведаўшы выставу інструментаў для разгладжвання бялізны з фондаў НПГКМЗ «Па тканаму мору плыве карабель...». Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага пра гісторыю звыклага для ўсіх прадмета - праса. А вясёлы ролік дзіцячага гумарыстычнага часопіса «Ералаш» нагадаў хлопчыкам і дзяўчынкам аб тэхніцы бяспекі пры працы з электрапрыборамі.

666