Выстаўка «Вялікая Перамога праз прызму часу»


У Музеі беларускага кнігадрукавання адкрылася выстава «Вялікая Перамога праз прызму часу».
Выстава прымеркавана да святкавання 70-годдзя Перамогі над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне.
Дзень Перамогі, які мы адзначаем штогод 9 мая, афіцыйна быў уведзены ў 1945 г. Аднак з 1948 г. ён зноў стаў працоўным днём. Толькі з 1965 г., калі шырока было адзначана 20-годдзе Вялікай Перамогі, ён зноў стаў непрацоўным. Традыцыйнымі сталі таксама ваенныя парады, мітынгі і ўскладанні кветак. Адбываюцца сустрэчы ветэранаў, праходзяць канцэрты. Завяршае свята звычайна салют.
Выстава знаёміць з гісторыяй святкавання Дня Перамогі, з асноўнымі помнікамі і мемарыяламі, якія з'яўляюцца месцамі ўшанавання подзвігу народа ў гады вайны (Плошча Перамогі ў Мінску, Мемарыяльны комплекс «Курган Славы», Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», Мемарыяльны комплекс «Хатынь»), а таксама з музеямі, прысвечанымі тэме Вялікай Айчыннай вайны. Асобнай увагі заслугоўвае Полацк, які вынес на сваіх плячах нялёгкі цяжар вялікай колькасці войнаў. Не абмінулі яго і суровыя выпрабаванні Вялікай Айчыннай.
Да юбілейных дат прынята выпускаць медалі, значкі, шматлікія паштоўкі, канверты і маркі. Іх таксама можна пабачыць на выставе.

382