З граняў складаецца свет


Шматгранная и непаўторная "Рошва" прадстаўляе творчы праект "ГРАНІ"

З граняў складаецца свет. Выстаўка ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. Полацк

З 10 ліпеня па 30 верасня ў музеі пачынае працаваць выстаўка пано «ГРАНІ».

Праект «ГРАНІ» ужо паспеў заваяваць сімпатыі людзей не толькі ў нашай краіне, але і ў краінах блізкага замежжа. Праект полацкіх майстрых «ГРАНІ» быў адзначаны Гран-пры ІІ Міжнароднага конкурсу лапікавага шыцця «Квілт-фэст-2014», які праходзіў у г.Масква.

Ствараючы міні-пано для праекта, майстрыхі клуба хацелі паказаць, што кожны з нас з’яўляецца маленькай часцінкай светабудовы, жыве па законах любові і дабра, якія завешчаны нам продкамі, і захоўвае ў сваім сэрцы памяць аб тым, што з’яўляецца каштоўнасцю ў яго лёсе. Гэта і ёсць соль Зямлі, сэнс Жыцця і вечная каштоўнасць нашага Быцця ...

202