Выстава "Дзесяць стагоддзяў гісторыі Браслава"


Выстава прысвечаная 950 гадоваму юбілею Браслава. Экспанаты выставы акцэнтуюць увагу на калекцыі прадметаў з археалагічных раскопак старажытнага гарадзішча Замкавай Гары. Раздзелы выставы змяшчаюць матэрыялы пра дзячаў, якія мелі дачыненне да мінулага горада, знаёмяць з этнічным і канфесійным складам насельніцтва. Экспазіцыя выставы напоўнена ілюстрацыямі, фотаздымкамі, адлюстраваннямі Браслава на гістарычных картах і планах, паштоўках на якіх паўстаюць віды вулачак, асобных пабудоў, Замкавай гары. Асобны раздзел прысвечаны Браслаўшчыне вачыма мастакоў. Ён змяшчае партрэты Аляксандра Ягелончыка, Станіслава Нарбута, Отана Гедэмана, рэпрадукцыі з замалёвак Напалеона Орды і Дзмітрыя Струкава, серыю малюнкаў Валерыя Зінкевіча "Гісторыя Браслава".
Адкрыццё выставы 13 жніўня ў 14.00 ў браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
Выстава дзейнічае да 15 лістапада 2015 года.

61