Выданні беларускіх друкарняў са збораў Наўгародскага музея-запаведніка


З 3 верасня 2015 года ў Музеі беларускага кнігадрукавання распачне працу выстаўка каштоўных беларускіх старадрукаў XVI - пачатку ХІХ стагоддзяў з фондаў Наўгародскага дзяржаўнага аб'яднанага музея-запаведніка. На выстаўцы будуць прадстаўленыя выданні друкарні Мамонічаў, друкарні брацтва св. Духа ў Вільні, а таксама кнігі з Куцеінскага манастыра.
Шчыра запрашаем!

239