Дыспут "Музей і грамадства: кропкі сутыкнення"

Паважаныя сябры! Мы рыхтуем дыспут "Музей і грамадства: кропкі сутыкнення". Дыспут пройдзе 4 сакавіка ў Музеі традыцыйнай культуры. Разам з экспертамі паспрабуем прыйсці да адказа на пытанні: Якім музей павінен быць сёння? Што можа захапіць наведвальніка ў музеі? Хто ён - супрацоўнік музея? Як прывабіць мясцовае насельніцтва ў музей?
Якія яшчэ пытанні вы бы хацелі разгледзіць? Прапаноўвайце па тэл. 65191 ці на электр. скрыню bras-muzeum@tut.by
http://vk.com/event115747663

464