Прайшлі музейна-педагагічныя заняткі для дашкольнікаў і школьнікаў

Амаль увесь май у Музеі ткацтва праходзілі музейна-педагагічныя заняткі для дашкольнікаў і школьнікаў нашага горада.

На занятку “Казка блакітнага лёну” выхаванцы дзіцячых садкоў даведаліся пра незвычайную расліну, якая з даўніх часоў палюбілася нашым продкам – лён. Праз казку дзеці даведаліся, калі сеялі лён, хто яго даглядаў, як убіралі з поля і апрацоўвалі. А прадэманстраваныя льняныя вырабы: ручнікі, посцілкі, абрусы, адзенне, ні ў каго не пакінулі сумнення, што лён – гэта сапраўднае золата для беларусаў. А напрыканцы занятка кожны маленькі наведвальнік змог адчуць сабе сапраўдным сейбітам! Ужо хутка на музейным панадворку зацвіце блакітнымі кветачкамі лён, які засеялі хлопчыкі і дзяўчынкі.

Навучэнцы пачатковых класаў завіталі на музейна-педагагічны занятак “Мы прышлі ў музей”, каб пазнаёміцца з экспазіцыяй музея. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб працэсе вырошчвання льна, фарбаванні льняных нітак, вырабе тканых рэчаў, якія былі неабходны беларусам у побыце. На занятку маленькія госці музея паспрабавалі дакрануцца і да таямнічых пасланняў нашых продкаў – растлумачыць арнамент на адным з ручнікоў. А на прыканцы кожнага занятка ўсе разам рабілі асабістае пасланне – абярэг з папяровых кветак.

600