Дзіўныя імгненні



Калі вы любіце прыроду, калі стрымліваючы дыханне назіраеце за паводзінамі звяроў, птушак і насякомых, якія сустракаюцца вам па дарозе, пры гэтым вы не расстаяцеся з фотаапаратам і марыце захаваць для гісторыі і для сяброў цудоўныя моманты сустрэч з прыродай, то вы можаце паспрабаваць свае сілы ў фотапаляванні.
У апошні месяц лета Прыродна-экалагічны музей запрашае ўсіх жыхароў і гасцей горада наведаць выставу Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі “Дзіўныя імгненні”. Клуб фотапаляўнічых аб’ядноўвае зацікаўленых у развіцці айчыннай прыроднай фатаграфіі прафесіяналаў, аматараў і знатакоў фотамастацтва.
На выставе прадстаўлены работы Сяргея Плыткевіча, Віктара Казлоўскага, Андрэя Шымчука і іншых фатографаў. Іх здымкі перадаюць чароўную прыгажосць роднага краю, эмацыйны стан насельнікаў свету жывой прыроды і натхняюць іншых на пошук новых унікальных кадраў.
Час працы: штодзённа акрамя панядзелка з 10:00 да 18:00
Верасень: штодзённа акрамя панядзелка з 10:00 да 17:00
264

Ещё в этом музее сегодня