Выстаўка «На зямлі сярод людзей»


Да дня нараджэння Васіля Фёдаравіча Праскурава, якому 25 жніўня споўнілася б 90 гадоў у выставачнай зале раённага краязнаўчага музея пачала дзейнічаць выстаўка «На зямлі сярод людзей».

Васіль Фёдаравіч Праскураў нарадзіўся 25.08.1926 года ў вёсцы Негаціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую няпоўную сярэднюю школу. У 1945 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Да 1950 года служыў карэспандэнтам армейскай газеты «За честь Родины» ў Аўстрыі, Венгрыі і Германіі. У 1950–1958 гадах старшыня Ганцавіцкага райспажыўсаюза, экстэрнам скончыў Брэсцкую ганлёва-кааператыўную школу. У 1964 годзе завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У.І. Леніна. У 1958–1962 гадах – супрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда», у 1962–1966 гадах працаваў у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 года – рэдактар газеты «Савецкае Палессе». Член Саюза Пісьменнікаў СССР з 1987 года. Узнагароджаны медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР.

Памёр 22 мая 1987 года.

Першы літаратурна-крытычны артыкул апублікаваў у 1950 годзе. Аўтар кніг публіцыстыкі «Святая сівізна», «Трое з-за Лані», «Людзі-суседзі», «Пакажы чалавеку дарогу», «Пакланіся зямлі-карміцельніцы», «Чорны хлеб», «Наўсцяж вясковай вуліцы».

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П.М. Лепяшынскага за кнігу «Пакланіся зямлі-карміцельцы».

Імем Васіля Праскурава названы Цэнтральная раённая бібліятэка і вуліца ў горадзе Ганцавічы.

107