ДЗЯДЫ VS ХЭЛОЎІН: СВЯТКУЙ СВАЁ!

29.10 "ДЗЯДЫ VS ХЭЛОЎІН: СВЯТКУЙ СВАЁ!"

Усё цячэ-ўсё змяняецца! Моладзь не хоча святкаваць святы сваіх продкаў, хоча займець свае ўласныя, “модныя”. Але ці магчыма цалкам забыцца на шматвяковую гісторыю традыцыйных беларускіх святаў? Мы лічым, што не!

Мы прапаноўваем Вам даведацца пра свята ўшанавання продкаў “Дзяды” а таксама разгледзець феномен папулярнасці свята, якое нам вядомае як “Хэлоўін”. Лекцыю будуць чытаць сябры музея ткацтва, выкладчыкі ПДУ Вера Іванаўна і Павел Іванавіч Мішыны.

Чакаем вас 29 кастрычніка ў 15.00 у Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я. Уваход – кошт уваходнага білета : ільготны – 80 кап., поўны – 1,5 руб.

569