Асабісты Чарнобыль. Мультымедыйны праект Паўла Вайніцкага.

2 снежня а 16-й гадзіне ў Мастацкай галерэі адбудзецца адкрыццё мультымедыйнага праекта Паўла Вайніцкага “Асабісты Чарнобыль”. Гэта выстава пра ўласны траўматычны досвед пражывання радыяцыйнага бедства. Выстава ўяўляе сабой асобасную мастакоўскую рэфлексію аб гістарычным бедстве, сведкам і міжвольным удзельнікам якога стаў мастак, аб якім ён гаворыць: “Чарнобыль – персаніфікаваны пераломны момант, мой, асабісты, які ўплывае на тое, што здарылася са мной тады і адбываецца цяпер”.
Запрашаем наведаць выставу, якая будзе працаваць да 8 студзеня 2017 года. Даведкі па тэлефоне: (214) 42 3632

479