Ішла па вуліцы Каляда...

На калядкі пяклі смачныя аладкі. Прыбіраліся ўсе ў маскі – нікога не пазнаеш без падсказкі. Бралі у рукі карабец і ішлі па вёсцы з канца у канец. Ой, вясёлая тая вуліца, куды калядкі ідуць! Нашы продкі з несцярплівасцю чакалі гэтага свята, Хадзілі з песнямі па хатах, ладзілі гульні ды віншавалі ўсіх з Калядамі!
19 студзеня у музеі прайшло каляднае свята для дзетак,падрыхтаванае гуртком "Вытокі" (кіраўнік - Г.П.Берташ).
З казою шэраю,вясёлаю,з цыганкай маладой,непрастой,мядзьведзем вучоным,кіем хрышчоным музейныя работнікі сумесна з автаклубам 20 студзеня калядавалі ў вёсцы Дубінцы.

486