Выстава жывапісу Друйскага мастацкага пленэру


Усіх ахвотных запрашаем на выставу па выніках мастацкага пленэру «Пачаткі-ІІ», які праходзіў у Друі у кляштары пры парафіі Святой Тройцы ў ліпені 2016 года. Ініцыятарам правядзення пленэру з’яўляецца пробашч парафіі ксёндз Сяргей Сурыновіч.
Пленэр, які праводзіўся ў Друі толькі другі раз, ужо карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод мастакоў. У 2016 годзе было пададзена 82 заяўкі, з якіх было адабрана 32. У пленэры ўдзельнічаюць як мэтры беларускага жывапісу — Вольга Сазыкіна, Марта Шматава, Дзімтрый Сурыновіч, Алег Іларыёнаў і Алесь Пушкін, — так і пачаткоўцы, якія ў сваю чаргу прадстаўляюць усе накірункі сучаснага жывапісу: ад авангарду, сімвалізму да рэалізму.
Адкрыццё выставы 4 лютага ў 12.00 ў Браслаўскім музеі традыцыйнай культуры.
77