Выстава «Служэнне роднаму слову»


У Музеі беларускага кнігадрукавання распачала працу новая выстава, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Выстава прысвечана тым славутым беларускім літаратарам і навукоўцам, якія плённа працавалі і працуюць на ніве нацыянальнага пісьменства і чые юбілеі прыпадаюць на 2017 год.

На выставе Вы зможаце пабачыць выданні Цішкі Гартнага і Алеся Гаруна (130 год з дня нараджэння), Пімена Панчанкі і Янкі Брыля (100 год з дня нараджэння), Алеся Разанава і Раісы Баравіковай (70 год з дня нараджэння) і многіх іншых.

Выстава працуе з 1 лютага па 31 мая 2017 года.
Шчыра запрашаем!

289