Выстава жывапісу і графікі Малгажаты Дмітрук «МАЛПОЎНІК ДЫ ІНШЫЯ ГІСТОРЫІ»


Выстава жывапісу і графікі Малгажаты Дмітрук «МАЛПОЎНІК ДЫ ІНШЫЯ ГІСТОРЫІ», Национальный центр современных искусств Республики Беларусь, Минск, 2017г.


30 сакавіка 2017 г. а 18-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пляцоўка – пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу і графікі Малгажаты Дмітрук «МАЛПОЎНІК ДЫ ІНШЫЯ ГІСТОРЫІ». Праект падрыхтаваны Польскім Інстытутам у Мінску сумесна з Маршалкоўскім ўпраўленнем Падляскага ваяводства Рэспублікі Польшча.
“Малпоўнік” (літаральна “Малпін гай” – „Małpi gaj”) – гісторыя на 40 старонках, літаграфія, 2010, 29x20 см. Нататкі-комікс аб штодзённасці. Тагачаснай. Гэта кніга пра дзяцінства і сталенне. Пра адносіны. Пра сяброўства. Пра любоў у сям’і і да блізкіх. Пра малое мястэчка. Пра абсурды. Пра жыццё ў завяршальны перыяд ПНР – Польскай Народнай Рэспублікі ды пра смерць, упісаную ў жыццё. Шчыра дзякую Праўленню Падляскага ваяводства і супрацоўнікам Маршалкоўскага ўпраўлення Падляскага ваяводства за магчымасць рэалізацыі шматлікіх супольных праектаў. Вялікі дзякуй!“
Малгажата Дмітрук

“Прапанову напісаць тэкст на тэму творчасці Малгажаты Дмітрук я прыняў з усведамленнем таго, што мне трэба будзе пашукаць адказ наконт яе месца між іншых творцаў. З лёгкасцю яе можна было б аднесці да вялікай, важнай і ўрачыстай сям’і рознага кшталту прымітывістаў – творцаў галубінага сэрца, як назваў іх калекцыянер Вільгельм Удэ падчас адкрыцця для іх у 1928 годзе парыжскіх салонаў ды забеспячэння месца ў музейных фондах. Мяжа наіўнасці і прафесіяналізму шматразова перакрочваецца абодвума бакамі, што часта прыносіць істотныя рашэнні. Мяркую, у выпадку М. Дмітрук мы маем з’яву творчай адаптацыі манеры прымітывістаў да патрэб спелага інструментарыя графіка з вышэйшай акадэмічнай адукацыяй. Гэта вялікая ўдача творцы – захаваць шчырасць, свежасць, дзіцячую фантазію, натуральна, па-свойму выкарыстаць паэтыку, не абцяжараную расчараваннем і манерамі. Сакрат Яновіч сказаў пра інструментарый сродкаў М. Дмітрук, што іх менш чым неабходна. Гэта мудрая і прыгожая рэцэнзія. Патрэбная элементарная, але ўстрыманая экспрэсія, зразумелы камунікат пра блізкія чалавеку справы, што спадарожнічаюць мастацтву аўтаркі. Яна стараецца адлюстраваць не паверхню, знешнюю абалонку рэчаў, а іх істоту. Малгажата Дмітрук узгадвае, што калісьці яна вязала світэры па памяці. Пазней, выкарыстоўваючы ніткі са старога трыкатажу з рознай вопраткі (распускаўся цётчын світарок ці маміна спадніца), яна рабіла ўнісвітэры і ўнітканіны ды адраджала ў іх энергію колішніх карыстальнікаў. Выстаўленыя ў галерэі тканіны, што нагадваюць фігуры, засялялі прастору і вялі дыялог з наведвальнікамі, нівелявалі межы паміж целам і адзежай, узаемна пранікаючы.

“Я заўважыла, што мне трэба займацца адначасова некалькімі медыямі. То бок бываюць моманты, калі я мушу больш часу прысвяціць жывапісу, бо тады ёсць шанец, што, можа, я штосьці адкрыю (для сябе) і ахвотней вярнуся да графікі ці да шыцця. Здараецца і наадварот”. Гэтае аўтарскае выказванне – сведчанне хвалявання ды творчага патэнцыялу мастачкі. Сатырычны малюнак і комікс выкарыстоўваюць падобны інструментарый, але ў працах М. Дмітрук няма месца для кпінаў, іроніі і зласлівасці. У іх дамінуе смех і разуменне лёсу бліжняга ды суседзяў. У яе мастацтве метраполія сустракаецца з вёскай, сучаснасць – з учарашнім днём, агульнае – з асабістым. Мастачка верыць у фантазію гледача, пакідае поле для яго ўласных роздумаў”.
Анджэй Струміла аб Малгажаце Дмітрук XI-XII.2016

Малгажата Дмітрук нарадзілася на Беласточчыне ў 1974 годзе, вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску, скончыла Варшаўскую акадэмію выяўленчага мастацтва. Мастачка – шматкратны лаурэат прэсціжнага конкурсу "Варшавская графіка".

 

Выстаўка працягнецца па 15 красавіка 2017 г.
аддзел выставачных залаў
280-56-08
79